Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальнай аддачы ад кожнага рубля, укладзенага ў беларускую эканоміку

Источник материала:  
19.12.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальнай аддачы ад кожнага рубля, укладзенага ў беларускую эканоміку

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе максімальнай аддачы ад кожнага рубля, укладзенага ў беларускую эканоміку. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на нарадзе аб рэалізацыі найбольш праблемных інвестыцыйных праектаў.

“Нягледзячы на складанасць эканамічнай сітуацыі, нам штогод удавалася захоўваць абгрунтаваны ўзровень інвестыцый у нашу эканоміку. Пры гэтым, галоўнае патрабаванне нязменнае — максімальная аддача ад кожнага ўкладзенага рубля. У выніку павінны быць забяспечаны эфектыўная занятасць і дастойная зарплата”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.  “Укладваючы грошы ў эканоміку, мы арыентаваліся перш за ўсё на тое, каб з’яўляліся і развіваліся традыцыйныя прадпрыемствы, якія заснаваны на перапрацоўцы сыравіны, якая ёсць у наяўнасці ў нашай краіне. Калі дрэваапрацоўка — гэта лес. Калі цэмент і іншае — значыць, адпаведная сыравіна ў сваёй большасці прысутнічае ў Беларусі, не трэба ехаць за край свету”, — растлумачыў Прэзідэнт. “З моманту набыцця незалежнасці, як бы ні было цяжка, мы не закрылі, а падтрымалі і пастаянна развіваем прамысловую вытворчасць. Мы захавалі буйнейшыя ў сусветным маштабе прадпрыемствы машынабудавання, нафтаперапрацоўкі, хімічнай прамысловасці”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што за гэты час значна мадэрнізаваны дрэваапрацоўчая, цэментная і харчовая галіны, створаны новыя высокатэхналагічныя магутнасці ў традыцыйнай энергасістэме. Пры гэтым у краіне актыўна развіваюць аднаўляльную і атамную энергетыку. “Упершыню ў гісторыі незалежнай Беларусі арганізавана вытворчасць лінейкі легкавых аўтамабіляў. Таксама ўпершыню мы рэалізуем маштабны біятэхналагічны праект па вытворчасці амінакіслот”, — дадаў ён.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Беспечность способствует преступлениям.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика