Напярэдадні калядных і навагодніх культурна-масавых мерапрыемстваў РАУС нагадвае аб правілах паводзін у месцах іх правядзення.

Источник материала:  
17.12.2019 — Разное

Выдатных свят!

У адпаведнасці з Законам краіны “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” удзельнікі абавязаны захоўваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатараў масавых мерапрыемстваў, супрацоўнікаў органаў унутраных спраў i прадстаўнiкоў грамадскасцi, якiя выконваюць абавязкi па ахове грамадскага парадку. Супрацоўнікі міліцыі маюць права праводзіць асабісты дагляд грамадзян і iх рэчаў, у тым ліку з дапамогай тэхнічных і спецыяльных сродкаў. У выпадку адмовы ад асабістага дагляду альбо ад надгляду змешчаных пры ім рэчаў, грамадзянiн не дапускаецца ў месца правядзення масавага мерапрыемства.

Распіваць спіртныя напоі (нават слабаалкагольныя і піва) у грамадскіх месцах і праносіць спіртное ў месца правядзення мерапрыемстваў забаронена. Асобы, якія знаходзяцца ў нецвярозым выглядзе, туды прапускацца не будуць. Таксама забаронена мець пры сабе халодную, агнястрэльную, газавую цi iншую зброю, выбуховыя рэчывы і боепрыпасы, прадметы, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў, а таксама спецыяльна вырабленыя або прыстасаваныя прадметы, выкарыстанне якіх можа ўяўляць пагрозу жыццю і здароўю людзей або прычыніць матэрыяльную шкоду грамадзянам і арганізацыям.

Захаванне названых правілаў паспрыяе падтрыманню належнага правапарадку ў месцах правядзення святочных мерапрыемстваў і, адпаведна, святочнага настрою.

Сяргей Налівайка, начальнік ААПП РАУС.

←Федерация хоккея оценила выступление «молодежки» на ЧМ в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика