У сераду чакаецца туман і да +11

Источник материала:  
17.12.2019 12:58 — Разное
У сераду чакаецца туман і да +11
БЕЛТА

У сераду, 18 снежня, у Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет. 

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы месцамі па поўначы пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і ў першай палове дня на большай частцы тэрыторыі краіны чакаецца туман. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, у другой палове дня па Віцебскай вобласці — парывісты, у асобных раёнах моцны парывісты. 

Тэрмометры ўначы пакажуць ад нуля да 5 градусаў цяпла, удзень чакаецца 5-11 са знакам "плюс".

←Напярэдадні калядных і навагодніх культурна-масавых мерапрыемстваў РАУС нагадвае аб правілах паводзін у месцах іх правядзення.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика