Беларуска на конкурсе прыгажосці: я не магла адмовіць малпам і трапіла ў лякарню

Источник материала:  
12.12.2019 13:14 — Разное
Беларуска на конкурсе прыгажосці: я не магла адмовіць малпам і трапіла ў лякарню
Аліна Волчанка / Instagram

Непрыемная гісторыя адбылася з беларускай Алінай Волчанка, якая ўдзельнічае ў фінале конкурсу прыгажосці Miss Extreme World—2019 у В'етнаме. Дзяўчына напісала ў Instagram, што яе пакусала малпа.

"Я не змагла сказаць не малпачкам... І апынулася ў лякарні", — прызналася беларуска. Ёй зрабілі ўколы ад шаленства.

Пазней яна выклала яшчэ адно фота з малпай, пад якім напісала падрабязнасці інцыдэнту: "Эпідэміёлага ўкусіла малпа, якая свабодна жыве... Аж самой смешна. Калі тэмпература паднялася і ацякла рука, не вельмі прыемна было, вядома, але... Зладжаная каманда арганізатараў конкурсу, тураператара, падтрымка беларускіх дзяўчат, хуткае і аператыўнае медыцынскае абслугоўванне ў Нячангу... Гэта вельмі прыемна! І гэты інцыдэнт проста перад фіналам яшчэ больш з'яднаў нашу каманду".

←В Стайках завершился Кубок Беларуси по вольной борьбе

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика