Знак Надзеі ўсіх часоў і пакаленняў

Источник материала:  
12.12.2019 — Разное

Традыцыйна ў перыяд Адвэнту перад усходам сонца адбываюцца святыя імшы. Яны маюць прыгожую назву «Рараты». Спытаецеся, адкуль з’явілася гэтае слова?  Ад лацінскай песні «Rorate coeli desuper» («Дайце, нябёсы, росы з вышыняў»), якая спяваецца ў перыяд Адвэнту.

Хрыстуса чакаюць вернікі, як высахлая зямля - расу.

Зранку, калі яшчэ цёмна, людзі сваімі ліхтарыкамі, якія яны прыносяць у касцёл, асвятляюць змрок не толькі вакол сябе, але і вакол іншых. Тут трэба ўбачыць сімволіку, яна  нагадвае, што менавіта нашы добрыя ўчынкі дапамогуць зрабіць светлай душу, і тады Езус таксама знойдзе шлях да нашага сэрца. Рараты - падзяка Найсвяцейшай Панне Марыі за яе згоду стаць Маці Збаўцы. Гэта яна прынесла ў змрок граха святло Хрыста. Гэта яна чакала яго так цярпліва і з такой любоўю як ніхто іншы. Белая стужка на раратняй свечцы нагадвае праўду аб чысціні і Беззаганным Зачацці Марыі, а зеляніна — колер надзеі — гэта знак, што Марыя прынесла свету Надзею ўсіх часоў і пакаленняў.

Таму  касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла ў горадзе Іўе  на працягу ўсяго Адвэнту  незвычайна таямнічы, а ліхтарыкі, быццам зорачкі,  што апярэджваюць  усход сонца і папярэджваюць аб хуткім  з’яўленні Езуса Хрыста - Святла ўсяго свету.

І. Халява.

Фота С. Зянкевіча.

←Беларуска на конкурсе прыгажосці: я не магла адмовіць малпам і трапіла ў лякарню

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика