Прадаўжэнне шматгадовай дружбы

Источник материала:  
06.11.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прадаўжэнне шматгадовай дружбы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка наведаў з візітам Аб’яднаныя Арабскія Эміраты. Кантакты з кіраўніцтвам гэтай краіны і дзелавымі коламі сталі прадаўжэннем як шматгадовай дружбы і супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, так і праведзеных афіцыйных перагавораў з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, які ў верасні бягучага года ўпершыню наведаў Беларусь з афіцыйным візітам. Пералік напрамкаў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць для бакоў, уключае не толькі пытанні пашырэння гандлёвых адносін, але і развіццё інвестыцыйнага супрацоўніцтва ў розных сферах. Акрамя таго, з улікам існуючага ўзроўню ўзаемадзеяння, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты могуць выступаць у якасці кропкі ўваходу беларускіх тавараў і паслуг на рынкі іншых краін рэгіёна. Гэта асабліва актуальна з улікам падрыхтоўкі да Сусветнай выстаўкі “ЭКСПА-2020”, якая адкрыецца ў Дубаі праз год і будзе ў тым ліку ўключаць нацыянальны павільён Беларусі.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←В Минске пройдет седьмой Глобальный лидерский саммит

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика