Ідзе агітацыйная кампанія

Источник материала:  
06.11.2019 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У складзе місіі ад СНД акрэдытавана больш як 450 міжнародных наглядальнікаў для маніторынгу выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання. Члены місіі адзначаюць, што кандыдаты ў дэпутаты дастаткова актыўна вядуць агітацыйную кампанію. Паводле даных Цэнтральнай камісіі, на 31 кастрычніка пададзена 878 паведамленняў на правядзенне больш як 23 тыс. масавых мерапрыемстваў і больш як 600 заяў аб прадастаўленні памяшканняў для правядзення амаль 4,3 тыс. сустрэч кандыдатаў у дэпутаты, іх давераных асоб з выбаршчыкамі, а таксама для перадвыбарных сходаў, што арганізуюцца выбаршчыкамі. Члены штаба місіі наглядальнікаў ад СНД правялі сустрэчы з кіраўніцтвам Камуністычнай партыі Беларусі, РГА «Белая Русь», Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, Рэспублікан-скай партыі працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычнай партыі, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», на якіх абмяркоўваліся ход перадвыбарнай кампаніі і пытанні ўдзелу ў ёй кандыдатаў ад гэтых партый і грамадскіх аб’яднанняў.

БелТА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Прадаўжэнне шматгадовай дружбы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика