Асіповічы: хроніка здарэнняў
Супрацоўнікамі АДАІ РАУС зарэгістравана 7 ДТЗ, папярэджана 92 правапарушэнні, да адказнасці прыцягнуты пешаход і веласіпедыст, 6 “бяспраўнікаў”, 2 нецвярозыя вадзіцелі, 7 парушальнікаў правіл перавозкі непаўналетніх пасажыраў і 1 — праезду чыгуначнага пераезду, вадзіцель матацыкла, які неаднаразова ігнараваў патрабаванне інспектара Дзяржаўтаінспекцыі спыніцца.
Увага! Па 14 кастрычніка праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя “Захавай сабе жыццё!” па папярэджанні дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, веласіпедыстаў, возчыкаў гужавога транспарту і ў мэтах папулярызацыі выкарыстання святлоадбіваючых элементаў і камізэлек.
Аддзелам Дэпартамента аховы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 7 асоб, якія з’яўляліся ў грамадскіх месцах у нецвярозым выглядзе, 4 і 2 — што здзейснілі дробныя крадзяжы ці хуліганства, 1 — учыніў іншыя супрацьпраўныя дзеянні.
ІАЖіРС складзена 3 адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне правілаў лесакарыстання, 1 — рыбалоўства.