Дзяўчына папрасіла ў мужчыны цыгарэту, а ён ударыў нажом яе знаёмага
06.09.2019 19:48
—
Разное

Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Віцебску на сцежцы ў лесапаласе дзяўчына папрасіла ў незнаёмага мужчыны цыгарэту. Ён яе адштурхнуў. Гэта не спадабалася яе знаёмаму, які вырашыў "пагаварыць". Аднак мужчына не стаў размаўляць, дастаў нож і ўдарыў абаронцу, а сам кінуўся ўцякаць. Яшчэ да прыезду міліцыі яго дагнаў і затрымаў адзін з удзельнікаў кампаніі (у ёй было чатыры чалавекі — дзве дзяўчыны і два мужчыны). А вось паранены мужчына ад атрыманага ранення памёр, інфармуе прэс-служба віцебскай міліцыі.
Затрыманым аказася 53-гадовы жыхар Віцебска. Раней у яго не было праблем з законам. У дачыненні яго распачалі крымінальную справу, артыкул — "Забойства".