Украінскі цягач згубіў у Беларусі цыстэрну са звадкаваным газам

Источник материала:  
16.08.2019 10:43 — Разное
Украінскі цягач згубіў у Беларусі цыстэрну са звадкаваным газам
mvd.gov.by

Украінскі цягач згубіў у Беларусі цыстэрну са звадкаваным газам. Здарэнне адбылося ўначы 16 жніўня ў Мазырскім раёне. На закругленні дарогі ў грузавіка вырвала счэпную прыладу. У выніку кабіна засталася на праезнай частцы, а цыстэрна з'ехала ў кювет і там перакулілася. Прэс-служба МУС адзначае, што ніхто з людзей не пацярпеў. Кіроўца быў цвярозы, дакументы на груз у яго ў парадку. На месцы здарэння працавалі ратавальнікі і газавыя службы.

Вядома, што цыстэрну заправілі ў Мазыры прапан-бутанам — 18,5 тоны. Грузавік рухаўся ў бок Украіны.

←Александр Лукашенко с рабочей поездкой посещает Стародорожский район

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика