У Смалявіцкім раёне пад падпіленым дрэвам загінулі вальшчыкі лесу
09.07.2019 12:54
—
Разное
Ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У Смалявіцкім раёне пад падпіленым дрэвам загінулі два вальшчыкі лесу. Целы мужчын знайшлі 7 ліпеня. Аднаму з іх было 45 гадоў, ён — жыхар Гомельскай вобласці. Другому быў 61 год, ён — жыхар Барысава. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, мяркуецца, што трагічнае здарэнне ў Смалявіцкім лясніцтве адбылося 6 ліпеня. Дрэва ўпала на вальшчыкаў і смяротна іх траўмавала.
Па факце прычынення смерці па неасцярожнасці распачатая крымінальная справа. Следчыя разбіраюцца, з-за чаго магла адбыцца трагедыя.