Запрашаем на канцэрт!
12.10.2018
—
Разное
Яна нарадзіла нас, сачыла за кожным нашым крокам, радавалася, калі ў нас усё было добра, і сумавала, калі штосьці не атрымоўвалася.
Дзень маці адзначаецца 14 кастрычніка. У гэты час мы з асаблівай павагай звяртаемся да родных матуль і нагадваем ім пра свае пачуцці, удзячнасць, любоў.
Цёплыя словы, мілагучныя песні і прыгожыя творчыя нумары ў гэты цудоўны дзень рыхтуюць творчыя калектывы нашага раёна. 13 кастрычніка ў 15 гадзін у раённым Доме культуры адбудзецца канцэрт, прысвечаны гэтаму прыгожаму святу. Шчыра запрашаем. Кошт білета – 1 рубель.
Наталля ЧАРНЯЎСКАЯ.