На Ганцаўшчыне пабывалі госці з Польшчы

Источник материала:  
06.09.2018 14:51 — Разное

Не так даўно фальклорна-этнаграфічны гурт «Завіца» з Раздзялавіч вярнуўся з польскіх Студзіводаў, дзе на творчых сустрэчах калектыў паказваў абрад «Зажынкі».

На Ганцаўшчыне пабывалі госці з Польшчы

Самабытныя жанчыны выклікалі ў мясцовых жыхароў шчыры інтарэс: ім абавязкова захацелася пазнаёміцца з роднымі мясцінамі артыстак, іх звычаямі і традыцыямі. І вось праз крыху больш чым месяц польскія госці прыехалі на Ганцаўшчыну з візітам у адказ.

Прыкметна, што зацікавіліся гісторыяй аднаго з рэгіёнаў суседняй краіны менавіта маладыя людзі. Калектыў «Жэмэрва», які прыехаў у невялікі ваяж па нашым раёне, – моладзевы. Ён дзейнічае пры прыватным Музеі малой радзімы ў Студзіводах. Дарэчы, гэты музей вядзе актыўную культурна-асветніцкую і даследчыцкую дзейнасць. А фальклорны калектыў «Жэмэрва» збірае, сістэматызуе і выконвае фальклор беларусаў Падляшша.

Пачалі сваё знаёмства з Ганцаўшчынай госці з наведвання раённага краязнаўчага музея. Там яго дырэктар Наталля Кулеш правяла экскурсію і пазнаёміла палякаў з гісторыяй раёна. Наступным пунктам маршруту стаў раённы Дом рамёстваў. Ну, а потым – абавязковае падарожжа па славутасцях нашага краю.

Бадай, самай доўгачаканай для ўдзельнікаў «Жэмэрвы» часткай праграмы была сустрэча з фальклорна-этнаграфічным гуртом «Завіца» ў Раздзялавічах. У цёплай, дамашняй атмасферы прайшоў культурны абмен паміж вясковымі жанчынамі і польскай моладдзю.

(Visited 3 times, 3 visits today)

←На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску зламалі самую скандальную скульптуру

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика