На вуліцы Кастрычніцкай у Мінску зламалі самую скандальную скульптуру
06.09.2018 14:49
—
Разное

Так выглядала "Вялікая істота" яшчэ нядаўна. Фота: tut.by
На мінскай вуліцы Кастрычніцкай невядомыя вандалы знеслі самую неадназначную скульптуру "Вялікая істота", піша tut.by.
Статуя ўжо неаднаразова станавілася ахвярай вандалаў. Аднак у ноч на 6 верасня невядомыя цалкам павалілі скульптуру. Фатаздымак у сацсетках абнародаваў Ягор Кіпах.
Стваральнік скульптуры 35-гадовы мастак Базыль Стахіевіч (Bazinato) кажа, што не будзе перарабляць працу і проста прыбярэ тое, што ад яе засталося.
Гэтая праца выклікала ў мінчукоў неадназначную рэакцыю. Вялікая частка гараджан назвала яе "чалавекам-вагінай".