У Смаргонскім раёне каля вёскі Гамзічы адкрылі новую АЗС

Источник материала:  
30.08.2018 — Разное
29 жніўня ў Смаргонскім раёне каля вёскі Гамзічы, побач з аўтадарогай Мінск - Вільнюс, урачыста была адкрыта новая аўтазаправачная станцыя, якая належыць “Беларусьнафце-Гроднааблнафтапрадукту”.

У Смаргонскім раёне каля вёскі Гамзічы адкрылі новую АЗС

У нашай краіне дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне “Беларусьнафта” мае самую буйную аўтазаправачную сетку. Прыдарожныя аб’екты гэтай паліўнай структуры ёсць ва ўсіх рэгіёнах краіны.

“Беларусьнафта-Гроднааблнафтапрадукт” традыцыйна напярэдадні прафесійнага свята – Дня работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці, які прыпадае на першы выхадны дзень верасня, адкрывае на Гродзеншчыне новыя аўтазаправачныя станцыі. Такім чынам аказваюцца больш маштабна паслугі аўтаўладальнікам, ствараюцца дадатковыя працоўныя месцы, асвойваюцца і добраўпарадкоўваюцца прылеглыя да АЗС тэрыторыі.

Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык падзякаваў кіраўніцтву “Беларусьнафты” за значны ўклад у развіццё прыдарожнага сэрвісу ў нашым раёне. 

“Увядзенне ў эксплуатацыю чарговай АЗС – значная падзея, бо на яшчэ адным ажыўленым участку міжнароднай трасы створаны належныя ўмовы для аўтамабілістаў, сярод якіх нямала гасцей і турыстаў, што наведваюць наш і суседнія раёны”, - адзначыў у сваім выступленні Генадзь Васільевіч.

Аб тым, як ішло будаўніцтва новай аўтазаправачнай станцыі, коратка расказаў дырэктар РУП “Беларусьнафта-Гроднааблнафтапрадукт” Юрый Адамчык. Ён сам некалькі разоў праязджаў па аўтадарозе Мінск - Вільнюс для таго, каб выбраць найбольш прыдатнае месца для аб’екта прыдарожнага сэрвісу, які з’яўляецца не першым аб’ектам новага фармату, але больш удасканаленым. Тут выкарыстана іншае абсталяванне, удала прыменены некаторыя тэхналагічныя рашэнні. Новая АЗС - гэта паўнацэнны комплекс з аўтастаянкай, магазінам, дзе створана 12 працоўных месцаў, аператарамі працуюць жыхары Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.

Дырэктар ААТ “Будаўнік” Аляксандр Сазановіч адзначыў, што ўзначальваемая ім арганізацыя пабудавала больш за 10 аўтазаправачных станцый па ўсёй Беларусі. Але гэту АЗС найбольш прыемна здаваць заказчыку, паколькі аб’ект вельмі значны і патрэбны для смаргонцаў і ашмянцаў, бо знаходзіцца непадалёку ад мяжы з Ашмянскім раёнам.

Царкоўнае благаславенне на эксплуатацыю новай аўтазапраўкі было атрымана ад настаяцеля храма Уваскрэсення Хрыстова протаіерэя Пятра і ксяндза Юрыя, які служыць у касцёле аграгарадка Крэва.

У Смаргонскім раёне каля вёскі Гамзічы адкрылі новую АЗС

Ад імя аўтамабілістаў на ўрачыстасці выступіла жанчына, якая адзначыла, што з’яўляецца першым кліентам пабудаванай АЗС, паабяцала заязджаць сюды і запраўляцца палівам, купляць спадарожныя тавары.

Прыемным момантам стала пераразанне сімвалічнай чырвонай стужкі. Гэта права было прадастаўлена старшыні райвыканкама Генадзю Харужыку, дырэктару “Гроднааблнафтапрадукта” Юрыю Адамчыку і падрадчыку ў асобе кіраўніка арганізацыі “Будаўнік” Аляксандру Сазановічу.

У Смаргонскім раёне каля вёскі Гамзічы адкрылі новую АЗС

З канцэртнымі нумарамі выступілі работнікі раённага Цэнтра культуры, а закончылася ўрачыстасць запусканнем у неба гірлянды шароў, да якіх была прымацавана лічба “87 – парадкавы нумар новай аўтазаправачнай станцыі.

У Смаргонскім раёне каля вёскі Гамзічы адкрылі новую АЗС

У Смаргонскім раёне каля вёскі Гамзічы адкрылі новую АЗС

У Смаргонскім раёне каля вёскі Гамзічы адкрылі новую АЗС

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

←Новейшая российская разработка сломалась во время демонстрации

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика