У апошні дзень лета будзе да +26
30.08.2018 15:33
—
Разное

Фота: pixabay.com
31 жніўня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет. Будзе пераважна без ападкаў. Толькі па захадзе краіны ўдзень месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе туман. Вецер чакаецца паўднёвы, паўднёва-ўсходні ўмераны, пры навальніцах парывісты.
Уначы тэмпература паветра будзе +8...+14, месцамі не будзе перавышаць 5-7 градусаў цяпла. Удзень чакаецца 20-26 вышэй за нуль.