Дзве сям'і мінчукоў, якія вярталіся з адпачынку, трапілі ў ДТЗ пад Гомелем

Источник материала:  
15.08.2018 18:20 — Разное
Дзве сям'і мінчукоў, якія вярталіся з адпачынку, трапілі ў ДТЗ пад Гомелем
Фота: sudexpert.gov.by

ДТЗ, у якім пацярпелі дзве сям'і мінчукоў, адбылося зранку 15 жніўня на 142-м км аўтадарогі Гомель-Мінск. У аўтамабілі "Рэно-Эспейс" з адпачынку вярталіся сем чалавек.

Як паведамляе sudexpert.gov.by, аўтамабіль з'ехаў у кювет і перакуліўся на дах. Кіроўца і ўсе пасажыры засталіся жывыя, аднак ёсць пацярпелыя з разнастайнымі траўмамі, у тым ліку дзеці. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, усе пасажыры былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Паведамляецца, што ніякіх перашкодаў на дарозе не было. Мяркуецца, што прычынай ДТЗ была або стомленасць кіроўцы, або тэхнічная няспраўнасць аўтамабіля. 

←14-летний мальчик ловил рыбу, а выловил 42 патрона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика