Хлебаробам – надзейную тэхніку

Источник материала:  
15.08.2018 — Разное

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены ў магчымасці падняць ААТ «Гомсельмаш» на больш высокі ўзровень развіцця. Аб гэтым ён заявіў падчас размовы з работнікамі прадпрыемства.

Падчас наведвання прадпрыемства размова ішла аб яго бягучым стане і перспектывах развіцця. Прэзідэнту прадэманстравалі мадэльны рад выпускаемай тэхнікі, які за апошняе дзесяцігоддзе ўдалося значна пашырыць, а таксама навінкі і доследныя ўзоры. Генеральны дырэктар прадпрыемства Аляксандр Камко прадставіў увазе кіраўніка дзяржавы падрабязную інфармацыю аб фінансава-эканамічных паказчыках Гомсельмаша. Адзначана, што імпартазамяшчальны эфект за кошт вытворчасці ў Беларусі ўласных камбайнаў у 2010-2017 гадах склаў больш за $2,2 млрд.

«Вы хочаце мадэрнізавацца, інвесціраваць у вытворчасць. Ёсць крэдыты. Але патрэбны ўрадавыя гарантыі. Мы разгледзім гэтае пытанне. Хутчэй за ўсё, мы вас падтрымаем, але пад пэўныя абавязацельствы», – сказаў Прэзідэнт.

«Нядрэнныя камбайны вы робіце, тэхніку ў цэлым, але па якасці трэба давесці вышэй, чым нямецкія або амерыканскія. Тады мы будзем канкурыраваць з імі свабодна, – упэўнены кіраўнік дзяржавы. – Мы не можам увесь час гаварыць, што наша таннейшае. Нам трэба і даражэй прадаваць, каб зарплата была вышэйшай, і каб мадэрнізавацца, інвесціраваць у вытворчасць, а не хадзіць у банкі па дарагія грошы або выпрошваць нейкія субсідыі».

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што дзяржава не збіраецца адмаўляцца ад Гомсельмаша і падобных да яго прадпрыемстваў. Гэта здабытак нашага народа, і не толькі нашага пакалення. І мы ўсяляк будзем берагчы і ўмацоўваць гэтыя прадпрыемствы», – заявіў Прэзідэнт.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў запусціць у краіне маштабную праграму па аднаўленні і мадэрнізацыі тэхнікі, якая адслужыла свой тэрмін. Адпаведную задачу ён паставіў, наведваючы ААТ «Гомсельмаш».

БелТА

←Скоро 1 сентября! Как собрать детей в школу и сэкономить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика