Поддержите Злату Клачок в конкурсе «В Союз с друзьями». Подробности здесь!
Праект БРСМ пад такой назвай – працяг аднайменнай патрыятычнай акцыі, якая стартавала ў нашай краіне ў 2011 годзе. У яе рамках прайшло анлайн-галасаванне на званне самага актыўнага прадстаўніка саюзнай моладзі Віцебшчыны. Прыемна, што прадстаўніца нашага раёна Злата Клачок набрала найбольшую колькасць галасоў і выйшла ў рэспубліканскі тур конкурсу.
Злата – адкрытая, добразычлівая, камунікабельная дзяўчына. На выдатна скончыла 9 класаў Ушацкай школы, нягледзячы на пастаянную занятасць у грамадскіх справах. Выступае на канцэртах, займаецца танцамі, з’яўляецца барабаншчыцай, піша вершы, любіць фатаграфаваць, удзельнічае ў многіх мерапрыемствах школьнага і раённага ўзроўню, а таксама тых, што праводзяцца БРСМ. Сёлета Злата заваявала дыплом ІІ ступені на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры.
Раённы камітэт БРСМ звяртаецца да актыўных карыстальнікаў інтэрнэту, каб падтрымалі зямлячку на конкурсе. “Прагаласаваць за Злату Клачок можна да 30 ліпеня ўключна, – расказвае першы сакратар грамадскага аб’яднання Рыта Хрыпель. – Для гэтага трэба ўступіць у групу “Молодежь Витебщины” (vk.com/brsmvo) у сацыяльнай сетцы “ВКонтакте”.
Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.