25 ліпеня – 165 год пажарнай службе Беларусі

Источник материала:  
25.07.2018 — Разное

25 ліпеня – 165 год пажарнай службе Беларусі25 ліпеня – 165 год пажарнай службе Беларусі

Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў шчыра
віншуюць асабісты састаў і ветэранаў Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях з прафесійным святам – Днём пажарнай службы!
Пажарная ахова ў нашай краіне мае багатую гісторыю, якая пачынаецца 25 ліпеня 1853 года, калі ў Мінску і іншых гарадах Беларусі былі створаны першыя пажарныя часці. На працягу 165 год выратавальнікі-пажарныя надзейна абараняюць усё жывое ад вогненнай стыхіі.  Зараз гэта магутная аператыўная структура Міністэрства па  надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. Яна ўключае ў сябе 17 спецыяльных службаў, сярод якіх службы пажаратушэння і аварыйна-выратавальных работ, хімічнай і радыяцыйнай бяспекі, інжынерных работ, вадалазная, медыцынская, выбуховатэхнічная, авіяцыйная, пошукава-выратавальная, парашутна-дэсантная, пантонная, кіналагічная.
За гады работы ў Шумілінскім РАНС сфарміраваўся моцны, згуртаваны калектыў. Сёння вы здольныя рашаць задачы любой прафесійнай складанасці, праводзіць вялікую работу па фарміраванні навыкаў бяспечных паводзінаў  у падрастаючага пакалення, актыўна ўдзельнічаць у грамадскім жыцці раёна.
Мы цэнім вашу нялёгкую працу, звязаную з рызыкай для жыцця, значную для ўсяго насельніцтва раёна.
У гэты святочны дзень словы асабістай удзячнасці выказваем ветэранам пажарнай службы. Вы перадаяце свой каштоўны вопыт маладым калегам. Цяперашняе пакаленне супрацоўнікаў аддзела РАНС годна працягвае добрыя традыцыі.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, энергіі і нязгаснай крыніцы жыццёвых сіл!
Няхай узаемаразуменне і згода пануюць у вашых калектывах і вашых сем’ях!
Няхай удача спадарожнічае ва ўсім, а поспех  вянчае кожнае ваша пачынанне!

Надрукавана ў №56 ад 24.07.2018 г.

←Поддержите Злату Клачок в конкурсе «В Союз с друзьями». Подробности здесь!

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика