Лесаводам – ад будаўнікоў

Источник материала:  
21.07.2018 — Разное

Лесаводам – ад будаўнікоў

Работнікі ДУП «ПМК-233″ г. Стоўбцы цяпер працуюць у тым ліку і на тэрыторыі вытворча-майстарскага ўчастка «Акінчыцы» Стаўбцоўскага лясгаса – займаюцца ўладкаваннем фундамента пад новую лінію па перапрацоўцы лесаматэрыялаў круглых.

Работа ў будаўнікоў адказная: уключае абсталяванне бетоннай падлогі з арміраваннем і ўстройства прыямкаў, заліўку бункераў, але, як сцвярджае вопытны прараб Алег Цвірко, будзе выканана ў сціслыя тэрміны – прыкладна за тыдзень. Балазе, і лесаводы на чале з начальнікам участка «Акінчыцы» Генадзем Клімовічам з нецярпеннем чакаюць гэтага моманту – у лясгас ужо паступіла першая партыя абсталявання славацкай вытворчасці. 

Пасля гэтага аб’екта будаўнікі пяройдуць працаваць на Навасвержанскі лесазавод, дзе таксама неабходна зладзіць пляцоўку для захоўвання сыравіны. «Спатрэбіцца не менш за тысячу метраў кубічных бетону», – паспеў ацаніць новы заказ Алег Цвірко.

Бетон на аб’екты ПМК дастаўляецца напрамую з уласнага раствора-бетоннага вузла з дапамогай спецыялізаванай тэхнікі. Рабочыя аператыўна «выдзімаюць» яго, запаўняючы нішы апалубкі.

У бліжэйшы час будаўнікі на ўмовах субпадраду прыступяць да ўзвядзення шматкватэрнага жылога дома ў Нясвіжы.    

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

←Ученые доказали пользу аспирина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика