Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2018: гурт «Lity Taler»

Источник материала:  
21.07.2018 — Разное

Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2018: гурт «Lity Taler»

Сярэднявечныя песні і танцы, непаўторнае гучанне народных інструментаў, майстар-класы па старадаўніх шляхецкіх і народных танцах зноў падораць гасцям фэсту ўдзельнікі гурта «Lity Taler».

Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2018: гурт «Lity Taler»

«Lity Taler» шмат год прымае ўдзел у рыцарскім фэсце і добра вядомы мсціслаўцам і гасцям свята. Пад гэтай назвай гурт вядомы з 2013 года.


 

Кіраўніком музычнага калектыву з’яўляецца Дзяніс Шматко.

Кожны год гурт наведвае каля 20 фестываляў у розных краінах.

У аснове яго творчасці ляжыць вольная інтэрпрэтацыя музычнай спадчыны сярэднявечнай Еўропы. У песнях і танцах, якія складаюць рэпертуар гурта, спалучаюцца сярэднявечны і сучасны народны стылі. Музычныя творы выконваюцца на народных інструментах у аўтарскай апрацоўцы яго ўдзельнікаў.

Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2018: гурт «Lity Taler»

Але галоўнае ў творчасці калектыву — музычны агеньчык і моц музыкі, якая можа пераносіць у старадаўнія часы, захаванне лепшых мастацкіх знаходак мінулага.

Усе ўдзельнікі гурта ўдала спалучаюць валоданне некалькімі музычнымі інструментамі. Скрыпка, флейта, сапілка, дуда, жалейка, бузукі, перкусія, тамбурын… Гэтыя інструменты ў здольных руках сплятаюць мелодыі з ветру, рэха гор, водару туману і лесу. «Lity Taler» нясе да слухача музыку, якая прайшла скрозь стагоддзі…

Удзельнікі Рыцарскага фэсту-2018: гурт «Lity Taler»

Наведванне канцэрта гурта — гэта магчымасць атрымаць асалоду ад еўрапейскай і народнай беларускай музыкі. Для кагосьці — магчымасць адкрыць для сябе новы музычны накірунак.


Вам может быть интересно

 (оригинал новости)
←Лесаводам – ад будаўнікоў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика