У Валожынскім раёне ў возеры патануў падлетак
01.07.2018 11:29
—
Разное
Фота з адкрытых крыніцаў
У Валожынскім раёне ў возеры патануў школьнік 2004 года нараджэння. Паведамленне пра гэтае здарэнне паступіла ў МНС 29 чэрвеня з 16.31 — відавочца патэлефанаваў і сказаў, што ў возеры ў аграгарадку Гародзькі патануў хлопчык.
Супрацоўнікі МНС не знайшлі яго ў вадзе. Пазней на беразе знайшлася вопратка і ровар падлетка. Пазней цела хлопца дасталі з вады вадалазы. Акалічнасці здарэння высвятляюцца, перадае прэс-служба МНС.