Сёння на вуліцы Якуба Коласа прайшло свята “Добры дзень, суседзі”

Источник материала:  
01.07.2018 — Разное

Калі Вы сёння вечарам не зразумелі, што адбывалася ў адным з мікрараёнаў горада і адкуль даносіліся гукі музыкі, то спяшаемся паведаміць, што жыхары вуліцы Якуба Коласа 30 чэрвеня дружна адзначалі свята вуліцы “Добры дзень, суседзі”.

Сёння на вуліцы Якуба Коласа прайшло свята “Добры дзень, суседзі”

Сабраліся ўсе, ад малога да старога, прыходзілі паслухаць канцэртную праграму цэлыя сем’і, бо гэта быў час іх адпачынку і добрага настрою.

Артысты Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу ў межах мастацкага творчага праекта “Лета ў горадзе” выступілі са святочнай віншавальнай праграмай, падаравалі гасцям свае таленты і магчымасць правесці вечар весела разам са сваімі суседзямі. Таксама ўсіх прысутных чакала выстава-продаж работ аддзела народнай творчасці і рэтра-дыскатэка.

А. ШЫМКО.

←У Валожынскім раёне ў возеры патануў падлетак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика