Правілы бяспечнага дзяцінства
У рамках трэцяга этапа рэспубліканскай прафілактычнай акцыі “Не пакідайце дзяцей адных!”, прымеркаванай да Міжнароднага дня абароны дзяцей, івацэвіцкія выратавальнікі разам з актывістамі РА БМГАВП, дзевяцікласнікамі ДУА “СШ №4 г. Івацэвічы” Мікітай Ігнатавым і Дзмітрыем Шылавым наведалі дом сямейнага тыпу сям’і Горбачаў у Івацэвічах, дзе выхоўваецца 12 дзяцей.
Асобная гутарка адбылася ў інспектара ГПіУГ райаддзела па НС з маці сямейнага дома Святланай Міхайлаўнай наконт небяспекі дзіцячых гульняў, якія яны прыдумляюць для сябе, як толькі пазбаўляюцца кантролю і нагляду з боку дарослых, а таксама аб мерах перасцярогі, якія павінны выконваць і бацькі, і старэйшыя браты і сёстры, калі ў сям’і ёсць малыя дзеці.
Шмат парад, павучальных перасцярог было агучана прадстаўніком раённай службы выратавання падчас размовы з дзецьмі. Для малодшых было прапанавана некалькі дыдактычных гульняў, дзе яны павінны былі аддзяліць небяспечныя прадметы ад цацак, падабраць камплект адзення для паходу ў лес, сабраць раскіданыя па стале шарыкі “ртуці з разбітага градусніка”. Увазе малых былі прадэманстраваны некалькі мультфільмаў серыялу “Чароўная кніга МНС”. Былі заданні і для старэйшых дзяцей, и нават для матулі.
А на развітанне выратавальнікі і іх юныя памочнікі пакінулі ў сям’і Горбачаў тэматычныя (і не толькі) кніжкі-размаляванкі і кніжкі-казкі для малодшых, тэматычныя буклеты і брашуры для бацькоў і іншыя падарункі.
Валерый Молаш, старшы інспектар ГП іУГ райаддзела па НС.