У аэрапорце Гаваны пры ўзлёце разбіўся Boeing
18.05.2018 21:47
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У аэрапорце Гаваны пры ўзлёце разбіўся самалёт Boeing 737 авіякампаніі Cubana de Aviacion. На борце, паводле інфармацыі БЕЛТА, было каля сотні пасажыраў.
Самалёт зваліўся праз некалькі хвілін пасля ўзлёту з аэрапорта Гаваны.
Паводле звестак тэлеканала "Беларусь 1", беларускія дыпламаты на Кубе высвятляюць, ці былі на борце самалёта беларускія грамадзяне.