Маніторынг

Источник материала:  
14.05.2018 — Разное

Маніторынг

РАСЧАХЛЯЙЦЕ, СТАЎБЧАНЕ, КОСЫ!

На Стаўбцоўшчыне завяршыўся месячнік добраўпарадкавання. І горад, і сельскія населеныя пункты з удзячнасцю прынялі імпэт нашых увішных і гаспадарлівых рук, заўсміхаліся ў адказ чыста прыбранымі сядзібамі і краявідамі.

Каб навесці пасля зімы парадак, спатрэбіўся не адзін веснавы суботнік. Ды і вясна з яе руплівым характарам зрабіла ўсім нам свой шыкоўны падарунак – чаруе непаўторнай пяшчотай майскай квецені. Пад нагамі хутка зазелянеў жывы дыван, і цяпер яго трэба даглядаць, своечасова падкошваць, не чакаючы нічыіх напамінкаў.

Падчас суботнікаў пашчыравалі ўсе працоўныя калектывы раёна. Дружна выходзілі і з энтузіязмам спраўляліся паўсюдна, дзе без іх удзелу было б немагчыма хутка навесці парадак.

Непрыемным выключэннем стаў у гэтым годзе філіял маторнага завода, работнікі якога праігнаравалі суботнік. Разам з тым, хібаў у іх як на прылеглай тэрыторыі, так і непасрэдна на вытворчай базе – больш чым дастаткова. Так, маторнікаў можна крытыкаваць за разбіты, з глыбокімі ямінамі, пад’езд да ведамаснага інтэрната па вуліцы Маторабудаўнікоў, засмечанасць тэрыторыі вакол інтэрната і самога завода, запясочаную аўтастаянку, бардзюры з праросшай праз іх травой, прычым акурат на цэнтральным уездзе, і т. п. Хто гэта зробіць за маторнікаў? Гэтыя і іншыя недахопы нідзе не схаваеш, яны ёсць, і будуць з кожным днём толькі пагаршаць сітуацыю, калі нічога не рабіць для іх ухілення. «Падобны падыход не на карысць іміджу самага буйнога на Стаўбцоўшчыне прадпрыемства», – падкрэслівае галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Ігар Кунцэвіч.        

Крытыку і ўвогуле непрыняцце выклікаюць і адносіны некаторых стаўбчан да нашай агульнай гарадской маёмасці. Найбольш відавочна гэта можна назіраць на прыкладзе парку «Дружба народаў». У ім апошнім часам з’явілася шмат чаго новага, сучаснага: фантан, дзіцячая гульнявая пляцоўка, вулічныя трэнажоры… Устаноўлена багата лавак. Але на іх нейкі нахабнік ужо пакінуў свой «аўтограф» і, прабачце, запляваў вакол усю тэрыторыю шалупіннем ад семак, накідаў акуркаў… З маладымі людзьмі, якія дазваляюць сабе такія паводзіны ў парку, аб’яўленым, між іншым, свабодным ад курэння (пра гэта сведчыць адпаведная шыльда), паспрабавала пагутарыць малады спецыяліст раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, памочнік урача-гігіеніста Анастасія Карнеева. У адказ пачула не адмову, а… спасылку на ляноту прыбраць за сабой. Лянівы чалавек баіцца запэцкаць рукі, таму гатовы адпачываць у брудным асяроддзі…

У падтрыманні ў парку належнага парадку павінны быць зацікаўлены не толькі наведвальнікі, а і індывідуальныя прадпрымальнікі, чые гандлёвыя аб’екты знаходзяцца ў блізкім суседстве. Менавіта за імі парк у гэтым годзе і замацаваны рашэннем райвыканкама. Камунальнікі не павінны забываць пра свае абавязкі – у першую чаргу, пра своечасовую ачыстку кантэйнернай пляцоўкі, каб адходы не разносіла ветрам па ўсёй тэрыторыі.          

Падчас маніторынгу санітарнага стану горада звярнулі на сябе ўвагу аўтастаянкі ля магазінаў. У цэнтры горада, на вуліцах Дзяржынскага, Ленінскай яны былі адносна чыстыя, але вакол іх – усё тыя ж акуркі. Рэгулярна трэба падмятаць і ўслед прыбіраць смецце.     Раней такія рэкамендацыі былі выдадзены чыгуначнай станцыі Стоўбцы адносна аўтастаянкі па вуліцы Зялёнай. Месца тут даволі ажыўленае і фактычна не бывае без транспарту. Маніторынг засведчыў, што парадак у большасці падтрымліваецца. Чыста і на аўтастаянцы побач з раённым Цэнтрам культуры. Кантэйнерная пляцоўка на ёй была запоўнена напалову. На нашых вачах падышоў да яе пажылы мужчына і кінуў у сметніцу пакет. У звычайным пакеце, з якім мы ходзім у магазін, аказаліся… жывыя кацяняты.

Праблемай для горада і яго жыхароў застаюцца так званыя пустыя ўчасткі. Не абкошаныя і нярэдка «нічыйныя» на працягу многіх гадоў, яны не толькі псуюць выгляд гарадскіх вуліц, а і сур’ёзна даймаюць суседзяў. На некаторых такіх участках мы пабывалі.

На вуліцы Сонечнай кідаецца ў вочы ўчастак пад нумарам 39.

– Устанавіць яго ўладальніка ўдалося праз бюро тэхнічнай інвентарызацыі. Яму даслалі прадпісанне навесці парадак, – адзначае Анастасія Карнеева.

Аналагічным чынам быў устаноўлены і гаспадар дома па вуліцы Паркавай, 3. Дом не зарэгістраваны, аднак прылеглая да яго тэрыторыя пазначана ржавым аўтамабілем, кучай гною…

Іншая сітуацыя на вуліцы Шчорса, 19, дзе гаспадар ёсць, ужо добра вядомы, аднак парадку так і няма. У прыватнасці, на ўчастку, які быў выдзелены яму для вядзення ўласнай падсобнай гаспадаркі, назіраецца сапраўдны «шанхай», які нават не схаваны за плотам. У хаатычным парадку тут знайшлі сабе месца розныя гаспадарчыя прылады, старыя рэчы, вынесеныя з дома. Раней гаспадар за антысанітарнае ўтрыманне гэтай тэрыторыі быў аштрафаваны. У размове ён чарговы раз не адмаўляецца навесці парадак. Ізноў абяцанні?.. Падчас сёлетняй паводкі нечаканасцю для суседзяў стала сітуацыя, калі хлам з ягонай «фазэнды» паплыў у іх агароды…

Вуліца Баравая ў мікрараёне Акінчыцы суседнічае з лясным масівам, і там некаторыя жыхары прыстасавалі лясную ўскраіну да месца складзіравання сваіх будаўнічых і іншых запасаў.

Наводзіць парадак трэба паўсюдна. Гэтая задача паўсядзённая, і цяпер, бадай, самым першым клопатам у горадзе і сельскіх населеных пунктах з’яўляецца касьба травы.

На здымках: у парку «Дружба народаў» – неачышчаныя кантэйнерныя пляцоўкі; акуркі побач з урнай – прыкмета бескультур’я; куды глядзіць гаспадар гэтагазахламленага ўчастка на вуліцы Шчорса; на вуліцы Зялёнайсухі быльнёг замяніў агароджу; засмечаны лясны масіў, які прылягае да філіяла маторнага завода; у выбоінах пад’езд да інтэрната філіяла маторнага завода.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

 

СУБОТНІК… З АДМІНІСТРАЦЫЙНЫМ ПРАТАКОЛАМ

Непрыемнасцямі закончыўся суботнік на вуліцы Школьнай у Апечках, дзе пры спальванні смецця быў пашкоджаны нежылы шматкватэрны дом.

Загаранне даху над двухпавярховым домам адбылося ў час, калі працаўнікі сельскагаспадарчага філіяла «Аталезь-агра» ААТ «Стаўбцоўскі райаграсэрвіс» наводзілі парадак на прылеглай тэрыторыі. Ветрам туды занесла іскры з кастра, раскладзенага паміж пабудовамі. У выніку неасцярожнага абыходжання з агнём пашкоджаны два метры квадратныя драўляных латаў і дзесяць метраў квадратных шыфернага пакрыцця.

У даным выпадку, як адзначыла супрацоўніца раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Таццяна Тарасевіч, устаноўлена вінаватая службовая асоба, у адносінах да яе распачаты адміністрацыйны працэс.

Пр

←Дизайн "двушки" для минчанина: новые материалы и цена, которая устроила заказчика

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика