Хрыстос уваскрос! Калектыў nesvizh-news.by віншуе ўсіх з Вялікаднем

Источник материала:  
08.04.2018 — Разное
Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Хрыстос уваскрос! Калектыў nesvizh-news.by віншуе ўсіх з Вялікаднем

 

Голасам магутным загрымелі звоны

Па блакітным небе ў блеску сонца кос.

Палілісь ўрачыста радасныя тоны,

Бо Хрыстос памершы ў трэці дзень уваскрос.

Вецярок вясняны з радасці спявае.

Птушак пералівы ймкнуцца ў вышыню,

А вясна на ліры гімн Хрысту іграе,

Гожа прыбірае краскамі зямлю.

І ты, людскі родзе, ранамі Хрыстовымі

Збаўлены ад грэху, зрок ўзнясі увысь!

Ўдзячнаю малітваю добраму Ісусу

Сэрцам і душою горача малісь!

Голасам магутным грымяць сяння звоны

Па блакітным небе, ў блеску сонца кос,

Льюцца урачыста радасныя тоны,

Бо Хрыстос, наш Збаўца, ў трэці дзень ўваскрос!

Сяргей Новік-Пяюн. 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

←Кіроўца, які ўехаў у натоўп людзей у Мюнстэры, меў псіхічнае разладжанне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика