Кіроўца, які ўехаў у натоўп людзей у Мюнстэры, меў псіхічнае разладжанне

Источник материала:  
08.04.2018 10:30 — Разное
Кіроўца, які ўехаў у натоўп людзей у Мюнстэры, меў псіхічнае разладжанне
Фота: REUTERS

Кіроўца, які ўехаў у натоўп людзей у нямецкім Мюнстэры, меў псіхічнае разладжанне. Як перадае ВВС, гэта мужчына 1969 года нараджэння, грамадзянін Нямеччыны, які раней спрабаваў здзейсніць суіцыд. Напрыканцы сакавіка ён даслаў сваім знаёмым развітальны ліст, у якім казаў пра свой намер звесці рахункі з жыццём.

Паліцыя заяўляе, што не бачыць прыкметаў тэрарыстычнага нападу ў гэтым інцыдэнце. Праваахоўнікі мяркуюць, што кіроўца дзейнічаў адзін і не меў саўдзельнікаў. Ён не быў заўважаны ў сувязях з тэрарыстычнымі арганізацыямі, але ў 2014 і ў 2016 годзе звяртаўся да медыкаў з нагоды нервовага разладжання.

Напад здарыўся ў суботу ў другой палове дня. Мікрааўтобус “Фольксваген” уехаў у людзей, якія сядзелі за столікамі ля папулярнай кавярні Grosser Kiepenkerl. Двое наведнікаў кавярні загінулі, 20 чалавек траўмаваныя. Кіроўца здзейсніў суіцыд, не выходзячы з машыны.

Нягледзячы на тое, што паліцыя не кваліфікуе здарэнне як тэракт, месца інцыдэнту ачэпленае, туды сцягнутыя праваахоўнікі. Жыхароў Мюнстэра просяць па магчымасці пакінуць цэнтр горада, устрымацца ад распаўсюду чутак і фотаздымкаў у сацыяльных сетках.

←Ученые доказали, что мозг человека растет даже в старости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика