Каталіцкія вернікі сустрэлі Вялікдзень (Будзе відэа)
Суботнім вечарам прыхаджане зэльвенскага касцёла разам са сваімі сем’ямі з спяшаліся на ўрачыстае Богаслужэнне.
На тварах людзей чытаўся радасны настрой – усе з нецярпеннем чакалі велікоднага свята.
У пачатку імшы ксёндз Яцэк Маркель правёў абрад благаславення агню і ўвайшоў у пагружаную ў цемру святыню з вялікай свечкай у руках – пасхалам.
Ад яе свае свечкі запалілі прысутныя. І храм напоўніўся святлом.
Ксёндз праспяваў старажытны гімн, які абвяшчае ўваскрэсенне Хрыста. Затым пачалося чытанне ўрыўкаў з Бібліі і спяванне псальмаў.
Падчас літургіі ўпершыню пасля Вялікага посту ў касцёле зноў загучала радаснае “Алелюя!”.
З нагоды Светлага Хрыстова Уваскрэсення Яцэк Маркель зачытаў пастарскі ліст біскупа Аляксандра Кашкевіча, віншаванне старшыні раённага выканаўчага камітэта і старшыні раённага Савета дэпутатаў. Шчырыя пажаданні прысутным адрасаваў і сам святар.
Па традыцыі ў гэты дзень адбылася ўрачыстая працэсія з Найсвяцейшым Сакрамантам, якую ўзначаліў настаяцель касцёла.
Завяршылася Богаслужэнне спяваннем гімна “Цябе, Божа, праслаўляем”.
Адзначаць Хрыстова Уваскрэсенне каталіцкія вернікі будуць на працягу цэлага тыдня.
Наталля Мацю