Першая, арганізацыйная
26.03.2018
—
Разное
Прайшла першая сесія раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання, на якой былі разгледжаны арганізацыйныя пытанні.
Старшынёй раённага Савета дэпутатаў абрана дэпутат райсавета па Мікрараённай выбарчай акрузе № 14 Пруднікава Ірына Віктараўна, намеснікам старшыні райсавета – дэпутат райсавета па Лабковіцкай выбарчай акрузе № 34 Змітровіч Ала Пятроўна.
Дэпутаты прынялі рашэнне аб стварэнні пры раённым Савеце дэпутатаў шасці пастаянных камісій.