На БМЗ у Жлобіне адбыўся вялікі пажар

Источник материала:  
06.03.2018 09:22 — Разное
На БМЗ у Жлобіне адбыўся вялікі пажар
Фота: mchs.gov.by 

Увечары 5 сакавіка на Беларускім металургічным заводзе ў Жлобіне адбыўся пажар. Мясцовыя ратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар у электрасталеплавільным цэху №1 у 20.39, перадае прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях

Ужо ў 20.40 супрацоўнікі МНС былі на месцы і выявілі моцнае задымленне ў кабельным тунэлі. Кабельны тунэль Г-падобнай формы быў пабудаваны ў 1984 годзе. Ён мае ў вышыню і шырыню па 2 м. Адно яго калена цягнецца на 100 м, другое — на 60 м. У калектары паабапал ў латках пракладзеныя кабелі, па якіх падаецца электраэнергія.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар. Пацярпелых няма. 

Агонь пашкодзіў 30 600 пагонных метраў ізаляцыі электрычных кабеляў. У выніку гэтага часова спынены тэхналагічны працэс выплаўлення сталі.

Прычына пажару высвятляецца.

←"Предлагали в 2 раза увеличить оплату за секс как дополнение к работе": как сегодня работают натурщицы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика