Мінчанка на Chevrolet Cruze ў двары дома пашкодзіла 4 аўтамабілі (фота)
22.01.2018 18:37
—
Разное
Фота: АДАІ Маскоўскага РУУС Мінска.
Мінчанка на Chevrolet Cruze ў двары жылога дома па вуліцы Ясеніна пашкодзіла 4 аўтамабілі. Здарэнне адбылося раніцай 22 студзеня. Як інфармуе агенцтва “Мінск-навіны” са спасылкай на ДАІ Маскоўскага раёна сталіцы, пры выбары хуткасці кіроўца не ўлічыла стан праезнай часткі і не саўладала з кіраваннем. У выніку былі пашкоджаны тры аўтамабілі — Audi, Volkswagen і Peugeot. Апошнюю машыну ўдарам адкінула на прыпаркаваную Skoda, якая таксама атрымала пашкоджанні.
Ніхто з людзей падчас ДТЗ не пацярпеў, распавяла старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе аддзела ДАІ Маскоўскага РУУС Любоў Трапашка.