У Докшыцкім раёне махляры бралі шчанюкоў пародзістых сабак і не плацілі

Источник материала:  
12.10.2017 13:05 — Разное
У Докшыцкім раёне махляры бралі шчанюкоў пародзістых сабак і не плацілі
Здымак з архіву.

У Докшыцкім раёне махляры бралі шчанюкоў пародзістых сабак і не плацілі. Крымінальную справу распачалі ў адносінах сямейнай пары з Полацка.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, пацярпелая — жыхарка адной з вёсак Докшыцкага раёна. Яна гадуе пародзістых сабак ды прадае шчанюкоў з дапамогай аб’яваў у сацсетцы. Спачатку да яе звярнуўся 25-гадовы беспрацоўны з Полацка. Спачатку ён дамовіўся праз інтэрнэт з жанчынай, што грошы за сабаку верне праз месяц. Пасля прыехаў і забраў ёркшырскага тэр’ера коштам больш за 450 рублёў. Пасля гэтага кантакты з жанчынай перарваў. Пасля такая ж “аперацыя” была праведзена з выкарыстаннем іншага акаўнта. На гэты раз прыехала жонка мужчыны, якая забрала шчанюка памеранцкага шпіца коштам 680 рублёў. Грошы абяцала перадаць пазней, але гэтага не зрабіла, знікла.

Уладальніца шчанюкоў звярнулася да праваахоўнікаў, якія выйшлі на след махляроў. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “махлярства, здзейсненае групай асоб” (ч. 2 арт. 209 КК). Шчанюкоў з Полацка ўжо вярнулі ў Докшыцкі раён.

←Тест: на какой фильм сходить в кино?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика