У Пінску аўтамабіль збіў на пераходзе бабулю з унучкай

Источник материала:  
05.09.2017 15:35 — Разное

Фота: gaibrest.by

Двайны наезд адбыўся ў Піску 5 верасня прыкладна ў 8.15 раніцы.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама, 30-гадовы пінчук на аўтамабілі "Фальксваген Туран" ехаў па вуліцы Цэнтральнай у напрамку Першамайскай. Каля дома №84 ён збіў 71-гадовую жанчыну і яе 4-гадовую ўнучку, якія разам ішлі праз дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.

Пры ДТЗ бабуля з унучкай атрымалі траўмы. Іх даставілі ў Пінскую гарадскую лякарню. Дзяўчынку пасля аказання меддапамогі адпусцілі дадому.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.

←Sportage в миниатюре: Kia привезет во Франкфурт "внедорожный" вариант малютки Picanto

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика