6 верасня ў Беларусі прагназуюцца дажджы і парывісты вецер
05.09.2017 15:49
—
Разное

Фота: БЕЛТА
У сераду, 6 жніўня, ў нашай краіне чакаюцца дажджы і парывісты вецер. Пра гэта паведамілі супрацоўнікі Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Прагназуецца воблачнае надвор'е. Уначы і зранку месцамі будзе слабы туман. На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдуць дажджы, уначы ў асобных раёнах — моцныя дажджы. Вецер чакаецца паўночны ўмераны 4-9 метраў за секунду, месцамі будуць парывы да 14 метраў за секунду.
Уначы слупок тэрмометра пакажа +8...+14 градусаў, удзень ён падымецца да 10-16 градусаў вышэй за нуль. На поўдні і захадзе краіны прагназуецца да 18 са знакам "плюс".