У Маладзечанскім раёне жанчына загінула пад цягніком Вільня — Мінск

Источник материала:  
16.08.2017 08:24 — Разное

Фота: mapio.net

У Маладзечанскім раёне на станцыі Аляхновічы жанчына загінула пад цягніком Вільня — Мінск. Трагічнае здарэнне адбылося ўвечары 13 жніўня. Жанчына пераходзіла чыгунку па пешаходным насціле і не рэагавала на сігналы, якія падаваў машыніст. Мяркуецца, што яна была ў стане алкагольнага ап’янення.

Цягнік экстранна тармазіў, але гэта не дазволіла пазбегчы трагедыі. Вядома, што загінулай было 49 гадоў. Яна жыла ў вёсцы каля Аляхновічаў. Праваахоўнікі праводзяць праверку, інфармуе сайт kraj.by са спасылкай на Маладзечанскі раённы аддзел Следчага камітэта.

←Инфографика: какую часть зарплаты белорусы тратят на сотовую связь

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика