Жанчына, якая магла скінуць унучку з 5-га паверху, была п'яная

Источник материала:  
06.02.2017 15:34 — Разное
Жанчына, якая магла скінуць унучку з 5-га паверху, была п'яная
Фота: sb.by

Жанчына, якая ў Магілёве магла скінуць дзевяцімесячную ўнучку з 5-га паверха, была ў стане алкагольнага ап'янення. Пра гэта БЕЛТА паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Як інфармавала Еўрарадыё, здарэнне адбылося ўдзень 31 студзеня. Прахожыя знайшлі ў гурбе снегу пад вокнамі шматпавярховіка дзіця, якое атрымала падчас падзення нязначныя цялесныя пашкоджанні. Дзяўчынку завезлі ў Магілёўскую абласную дзіцячую бальніцу, яе жыццю нішто не пагражае. Тэлеканал АНТ паведамляе, што 6 лютага дзіця і яго маці выпісалі з бальніцы.

Праваахоўнікі хутка высветлілі, з якога акна выпала дзіця. Дзяўчынка жыве ў кватэры з бацькамі і 47-гадовай бабуляй, але на момант здарэння там была толькі апошняя. Яна была п'яная. Міліцыя затрымала жанчыну па падазрэнню ў здзяйсненні злачынства. У яе адносінах распачалі крымінальную справу, артыкул — замах на забойства малалетняга дзіцяці, прызначаныя экспертызы (у тым ліку і псіхолага-псіхіятрычная).

←Тренеры Беларуси и еще 3 сборных не подписали петицию к IBU об ужесточении наказания за допинг

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика