На месца забойства жанчыны ў ГЦ “Еўропа” прынеслі кветкі (фота)
09.10.2016 12:56
—
Разное
Фота: Радыё Свабода
На месца забойства жанчыны ў гандлёвым цэнтры “Еўропа” прынеслі кветкі, паведамляе Радыё Свабода.
У нядзелю раніцай, на другі дзень пасля нападу неадэкватнага падлетка, цэнтр працуе ў звычайным рэжыме, але людзей там няшмат. Кавярня “Планета Pizza”, побач з якой была забітая жанчына, сёння зачыненая.
Здарэнне адбылося каля 17.30 8 кастрычніка. У гандлёвы цэнтр “Еўропа” прыйшоў хлопец і прынёс у чахле ад гітары бензапілу і сякеру. Бензапілой ён нанёс цялесныя пашкоджанні 43-гадовай жанчыне, прадаўцу адной з крамаў, ад чаго жанчына загінула на месцы. Затым зламыснік дастаў сякеру і напаў на іншую жанчыну, якая выжыла.