Невядомы паведаміў пра бомбу ў самалёце Мінск — Мілан
01.09.2016 11:46
—
Разное

Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У Італіі невядомы паведаміў пра бомбу ў самалёце, які мусіў ляцець рэйсам "Мінск — Мілан". Пра гэта ў Twitter паведаміла прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама. Адзначаецца, што вылет быў затрыманы. У аэрапорце "Мінск-2" працуюць сапёры.