На Беларускай АЭС загінуў чалавек
28.08.2016 20:14
—
Разное

Фота: greenbelarus.info
Трагічны выпадак адбыўся 26 жніўня на будаўніцтве Беларускай АЭС пад Астраўцом: там загінуў чалавек. Як паведамляе аддзел інфармацыі і грамадскіх сувязяў, інцыдэнт здарыўся "пры выкананні будаўнічых работ" на пляцоўцы збудавання атаамнай электрастанцыі. Удакладняецца, што ён працаваў у расійскай субпадраднай арганізацыі.
Здарэнне расследуецца ў парадку, вызначаным законам.