СТВ: Пры крушэнні гідрасамалёта пад Браславам загінуў яго гаспадар
28.08.2016 19:47
—
Разное

Фота: СТВ
Тэлеканал СТВ распавёў падрабязнасці трагічнага здарэння каля вёскі Будзілы на Браслаўшчыне. Як паведамлялася раней, пры крушэнні гідраплана-самалёта 27 жніўня загінуў адзін чалавек і двое атрымалі траўмы.
Паводле інфармацыі СТВ, самалёт не сеў на ваду, як планавалася, а ўрэзаўся ў дрэва. На борце былі трое чалавек. Пры катастрофе загінуў гаспадар гідраплана — дырэктар мясцовай базы адпачынку. Гэта 56-гадовы мінчук.
У Браслаўскую раённую лякарню шпіталізавалі з траўмамі 49-гадовага пілота-барысаўчаніна і 29-гадовую пасажырку. Па словах медыкаў, іх жыццю нічога не пагражае, яны ўжо даюць паказанні.
Як паведамлялася раней, упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці пачало крымінальную справу з нагоды здарэння.