Пад Навагрудкам у ДТЗ загінуў кіроўца, 24-гадовы хлопец
29.06.2016 09:51
—
Разное

Дарожна-траспартная аварыя з гібеллю чалавека адбылася каля вёскі Скрыдлева Навагрудскага раёна. Інфармацыя пра ДТЗ паступіла на лінію МНС у 7.30 28 чэрвеня.
Як перадае прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, 24-гадовы хлопец, які быў за рулём аўтамабіля Аўдзі-80, не справіўся з кіраваннем і ўрэзаўся ў дрэва. Кіроўца загінуў, двое яго пасажыраў (1997 і 2000 года нараджэння) трапілі ў лякарню.
Выратавальнікі дэблакавалі загінулага кіроўцу пры дапамозе спецінструмента. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.