З прадпрыемства ў Фаніпалі эвакуявалі 50 чалавек

Источник материала:  
07.06.2016 08:14 — Разное
З прадпрыемства ў Фаніпалі эвакуявалі 50 чалавек
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

З прадпрыемства ў Фаніпалі (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці) эвакуявалі 50 чалавек. Здарэнне адбылося 6 чэрвеня ў 8.36 раніцы. У двухпавярховым адміністрацыйна-вытворчым будынку завода вымяральных прыбораў "Энергамера" здарыўся пажар. Дзякуючы таму, што спрацавалі сістэмы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі, ніхто не пацярпеў (людзей эвакуявалі яшчэ да прыезду ратавальнікаў).

Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, узгаранне адбылося на першым паверсе ў памяшканні складу гатовай прадукцыі. Агонь паспеў знішчыць пакунак з электралічыльнікамі і архіўную дакументацыю. Плошча пажару склала каля 20 квадратных метраў. Яго прычына высвятляецца.

←Фотофакт: как устроен настоящий фирменный магазин Xiaomi

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика