У ДТЗ на праспекце Жукава сутыкнуліся шэсць аўтамабіляў і тралейбус (фота)
Фота: onliner.by
Страшная аўтааварыя адбылася на праспекце Жукава ў Мінску. Як піша onliner.by, у выніку ДТЗ у заторы спыніўся ўчастак праспекта Жукава ад вуліцы Панамарэнкі да трохузроўневай развязкі.
Паведамляецца, што ў ДТЗ трапілі тралейбус, мікрааўтобус Mercedes, а таксама легкавыя аўтамабілі Opel, Peugeot (два), BMW, Citroen. На месца аўтааварыі прыбылі тры брыгады хуткай дапамогі, а таксама экіпаж ДАІ.
Кіроўца аўтобуса, які знаходзіўся за аўтамабілямі, што трапілі ў аварыю, амаль усе ўдзельнікі стаялі на светлафоры, чакалі зялёнага сігналу. У гэты момант ззаду ў трэцім справа шэрагу на вялікай хуткасці наблізіўся BMW X6 з нумарам 6666. Ён зачапіў Citroen C5, урэзаўся ў Mercedes Sprinter, потым сутыкнуўся з Peugeot 4007, а ў дадатак зачапіў Peugeot 406 і Opel Zafira.
У BMW было не менш за чатыры чалавекі, уключаючы кіроўцу. Пасажыры машыны кажуць, што ў аўто не спрацавалі тармазы. У той жа час іншыя кіроўцы заяўляюць, што яшчэ раней чулі па інтэрнэт-рацыі пра BMW X6, які набліжаўся да цэнтра на вялікай хуткасці з боку гродзенскай трасы, "гуляючы ў шашкі" на дарозе.
Інспектары ДАІ на месцы здарэння апытваюць відавочцаў і ўдзельнікаў ДТЗ.
Паведамляецца, што ў аварыі ёсць пацярпелыя. Некалькі чалавек з аўтамабіляў, якія трапілі ў ДТЗ, маюць лёгкія траўмы. Сярод пасажыраў аўто былі маленькія дзеці, іх таксама аглядаюць медыкі.