Гадзіннік - трафей з Берліна

Источник материала:  
16.02.2014 — Разное

трафейны гадзіннік

Хоць будынак Вілейскага краязнаўчага музея зараз зачынены на капітальны рамонт, але ўсё роўна працягнем знаёміць вас з цікавымі прадметамі, якія тут захоўваюцца.

Сёння размова пойдзе пра прыгожы насценны гадзіннік. Пра гісторыю яго з’яўлення ў музеі расказвае старшы навуковы супрацоўнік Вольга Коласава:

– Гэты гадзіннік выраблены адной знакамітай французскай фірмай, дзесьці ў сярэдзіне дзевятнаццатага стагоддзя. А прывёз яго на Вілейшчыну ў маі 1945 года Іван Ціханавіч Карыцька з вёскі Баранцы. Закончыў ён вайну ў Берліне, а калі вяртаўся да дому, захапіў у якасці трафея вось гэты гадзіннік.

Калі мы даведаліся, што ёсць такі адметны гадзіннік, вельмі доўга ўгаворвалі Івана Ціханавіча (зараз ветэрана ўжо няма ў жывых), каб перадаў яго ў музей, што будзем расказваць і паказваць яго наведвальнікам.

Ён доўга не пагаджаўся, але потым сказаў: “Ну добра, забірайце, толькі купіце мне сучасны гадзіннік, каб быў з боем”. Справа ў тым, што кожную гадзіну і паўгадзіны гучыць прыгожы меладычны звон гадзінніка.


Напэўна, бой гадзінніка напамінаў ветэрану  пра страшныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і светлае свята Перамогі, якое ён сустрэў у Берліне.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←Армянские мероприятия, Макдональдс и соседний дом. Где еще можно встретить армянскую любовь в Минске?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика