Што адзначаць на гэтым тыдні?

Источник материала:  
20.09.2013 — Разное

Каляндар "РГ" на тыдзень.

20 верасня. 110 гадоў з дня нараджэння Наталлі Арсенневай (1903 – 1997), беларускай паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, лібрэтыста.
***
70 гадоў з дня нараджэння Ніны Мацяш (1943 – 2008), беларускай паэтэсы, перакладчыцы, драматурга, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі.
***
21 верасня. 95 гадоў з дня нараджэння Фёдара Янкоўскага (1918 – 1989), мовазнаўца і пісьменніка, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
***
90 гадоў з дня нараджэння Мікалая Барысевіча (1923), фізіка, акадэміка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Расійскай акадэміі навук, шэрагу замежных акадэмій навук, заслужанага дзеяча навукі Беларусі.
***
22 верасня. 110 гадоў з дня нараджэння Хвядоса Шынклера (1903 – 1942), беларускага пісьменніка. Нарадзіўся ў Заслаўі Мінскага раёна. Вучыўся ў Мінскім рэальным вучылішчы, ваенным вучылішчы ў г.Кыштым Чэлябінскай вобласці. Уваходзіў у літаратурнае аб’яднанне “Маладняк”. Першае апавяданне “Пас зачапіў” апублікаваў у 1928 годзе. Аўтар аповесці для дзяцей “Петрык-завадатар”. Пісаў рэцэнзіі, артыкулы, нарысы. У Айчынную вайну загінуў на фронце пад Сталінградам.
***
23 верасня. 95 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Маўзона (сапр. Маўшэнзон Арон Іосіфавіч) (1918 – 1977), беларускага драматурга.
***
25 верасня. 100 гадоў з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага (1913 – 2002), паэта, празаіка, перакладчыка, заслужанага работніка культуры Беларусі.
***
26 верасня. 110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Арлова (1903 – 1969), акцёра, рэжысёра, педагога, народнага артыста Беларусі.

Падрыхтавала Марыя БЕРАСНЕВА.

Фота www.livemaster.ru.

←Мифы Беловежской пущи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика