На 150 метраў дарогі – 193 яміны. Людзі фатаграфаваліся з ахвотай

Источник материала:  
16.07.2013 — Разное

Сярод людзей, якія ходзяць па праездзе ўздоўж гімназіі №6 да “Космаса”, шмат нераўнадушных і занепакоеных дрэнным станам гэтых 150 метраў дарогі.

Па гэтай дарозе штодзень праходзяць і праязджаюць сотні людзей: на ровары, з каляскай, з кійком, на машыне ці проста так. У кожнага свае справы, але ёсць і тая, што аб’ядноўвае ўсіх: акцыя “Зрабіце нам дарогу”, якую ладзіла “Рэгіянальная газета”, адбылася на гэтым праездзе 12 ліпеня.

Не ўсе пагадзіліся сфатаграфавацца. Адна жанчына сказала: “Я толькі за тое, каб дарогу зрабілі, але баюся, што на другі дзень з працы выганяць!” Аднак абсалютная большасць удзельнічала з вялікім энтузіязмам.

Ліст у “Камунальнік” з просьбай зрабіць дарогу мы адаслалі ў панядзелак, 15 ліпеня. Туды ўклалі матэрыял мінулага нумара, у якім пісалі пра стан дарогі. Цяпер чакаем адказ.

Праезд у дварах, уздоўж гімназіі №6 да “Космаса”, цалкам разбіты












Рэдакцыя “РГ”.

←К выходным в пункте пропуска «Новая Гута» вновь ожидаются очереди

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика