Скрыня малітваў... віртуальная

Источник материала:  
26.05.2012 — Разное

Памаліцца аб цвярозасці ў хуткім часе можна будзе і праз інтэрнэт.

www.mosar.vickyblog.com

На гэтым тыдні запрацаваў сайт мосарскай парафіі святой Ганны, што ў Глыбоцкім раёне. На інтэрнэт-партале можна пазнаёміцца з анонсамі падзей і навінамі  парафіі, тут жа змешчаны  асноўныя малітвы на беларускай і лацінскай мовах.

А ў хуткім часе павінна з’явіцца “Скрыня малітваў”, куды наведвальнікі змогуць дасылаць свае інтэнцыі.

Пра касцёл святой Ганны ў Мосары добра ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за мяжой. У многім — дзякуючы намаганням настаяцеля Ёзаса Булькі, якога, на жаль, не стала  два гады таму. Створаны ім “беларускі Версаль” — са скульптурнымі кампазіцыямі, экзатычнымі кветкамі, алеяй цвярозасці і антыалкагольным музеем — штогод прыязджаюць наведаць тысячы пілігрымаў.

— Ідэя стварыць сайт парафіі з’явілася яшчэ восенню 2010 года, калі толькі прыйшоў працаваць у Мосар, — расказаў “НГ” адміністратар парафіі  ксёндз Аляксей Юркайць. — Доўга збіраў матэрыялы, складаў хроніку парафіі, рыхтаваў гісторыю святога Юстына. Калі база была гатова, звярнуўся да свайго сябра з Мінска Андрэя Навумава — ён і дапамог мне стварыць сайт. Хоць наша парафія невялікая, адны вясковыя бабулі, але ўсё ж такі сайт — добрая справа. На сайце і спецыяльная памятка для іх распрацавана. Ёсць яшчэ ідэя стварыць “Скрыню малітваў”, каб праз сайт свае інтэнцыі змаглі даслаць наведвальнікі з самых аддаленых рэгіёнаў, — растлумачыў айцец Аляксей. — У дасланых інтэнцыях будзем маліцца перад рэліквіямі святога Юстына, які, вядома, асабліва дапамагае хворым на алкагалізм.

←Вопросы на контроле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика