Самая каштоўная ягада — лекавая

Источник материала:  
18.08.2011 — Разное
З беларускіх чарніц будуць рабіць лекі ў Кітаі
Самая каштоўная ягада — лекаваяЛясы ў Беларусі заўсёды лічыліся чарнічнымі. Гэтым летам збору ягад спрыялі і надвор'е, і жаданне кааператараў набываць у насельніцтва лясную ягаду. У выніку толькі за ліпень на экспарт пайшло 1200 тон беларускіх чарніц, што ў два разы больш, чым за ліпень мінулага года.
І гэта яшчэ не мяжа. Да канца года на знешнія рынкі плануюць адправіць не менш за тры тысячы тон чарніц. Прычым цяпер беларуская ягада трапляе на еўрапейскія рынкі без пасрэднікаў з краін Балтыі. Сёлета немалая частка яе ўжо з’явілася на рынках Вялікабрытаніі, Аўстрыі, Фінляндыі, Польшчы. Акрамя чарніц, гэтыя і іншыя краіны зацікаўлены і ў іншых замарожаных ягадах з Беларусі.
Але асаблівую ролю на беларускім чарнічным рынку адыгрывае Кітай. Там з ягады плануюць рабіць лекі. Хутка тысяча тон чарніц адправіцца ў кампанію, якая вырабляе сыравіну для фармацэўтычнай прамысловасці. З чарніц зробяць экстракт для прэпаратаў, якія дапамагаюць аднавіць зрок. Варта сказаць, што два гады таму гэтая ж кампанія ўжо закупляла беларускія ягады і засталася задаволена якасцю прадукцыі.

Віктар Церахаў

←600 лошадей в одной упряжке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика